Чарты (возера)
Выгляд
Чарты | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,18 км |
Шырыня | 0,38 км |
Плошча | 0,29 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,8 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 4,75 км² |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Чарты́ — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Паловіца, у 6 км на паўночны ўсход ад горада Паставы, каля вёскі Чарты.
Плошча паверхні 0,29 км². Даўжыня 1,18 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Плошча вадазбору 4,75 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Схілы вышынёй катлавіны да 3 м. Берагавая лінія звілістая. На возеры востраў плошчай 0,5 га. Выцякае ручай у возера Тусьба.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, лінь, мянтуз, акунь і іншыя віды рыб.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — 2007. — 477 с.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 328.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 25. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)